Асвяцілі касцёл Любчы

Гісторыя каталіцства на Беларусі неразрыўна звязана з Любчай. Першым, вядомым дакументальна дамініканцам, які з’явіўся на беларускіх землях, быў манах Віт, вучань Яцака Адрованжа (св. Гіяцынта), тагачаснага кіраўніка ордэна дамініканцаў ў Польшчы. Менавіта Віт  стварыў  касцёл і літоўска-рускае біскупства ў Любчы. Дамініканскі манастыр ў Любчы заснаваны ў 1250 годзе. Менавіта з дамініканцамі звязваецца афіцыйнае прыняцце Літвой хрысціянства як і прыняцце каталіцтва Міндоўгам у 1251 годзе (па некаторых звестках гэта адбылося ў Любчы).

Выява дамініканца

Сення на месцы дамініканскага манастыра знаходзіцца калгасная піларама.

29 чэрвеня ў Любчы адбылося асвячэнне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Марыі ад Езуса Укрыжаванага. Урачыстыя мерапрыемствы распачаліся  каля ўваходнай брамы Любчанскага замка адкрыццём памятнага знаку на месцы, дзе быў пабудаваны першы касцёл на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Потым састаялася ўрачыстая святая Імша і асвячэнне касцёла. 

Падзея сабрала шмат мясцовых жыхароў і гасцей Любчы.

.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *