Вынікі працы валанцераў у 2017г.

У працах прынялі ўдзел 182 валанцёра, якія адпрацавалі 1528 челавека-дзён. Як і ў мінулыя гады асноўнымі удзельнікамі былі студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага (78 чалавек, тры летнікі, па 15 дзён) і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаў ( 28 чалавек падчас аднаго летніка на працягу 15 дзён і 30 чалавек у выходныя дні). 59 валанцёраў працавалі ў выходныя дні, з іх 23 валанцёра фірмы Ай Аш Сі (супрацоўнічаюць ужо 4 гады).

Асноўныя працы:

1. На Паўднёвай (Валанцёрскай) вежы адрэстаўравана арачнае скляпенне перакрыцця першага узроўня. На гэтую складаную працу спатрэбілася 400 чалавека-дзён. Першапачаткова патрэбна было ачысціць скляпенне да яго не пашкоджанай паверні, потым зрабіць чатыры абабітыя жалезным лістом шаблоны. Вертыкальную цагляную кладку на кожным шаблоне выконвалі па два чалавекі. Яшчэ двое нарыхтоўвалі рошчыну і падразалі цэглу па месту кладкі. Таўшчыня вертыкальнай кладкі з перавязкай ў палову цагліны (з зачэканьваннем да не пашкоджанай паверхні скляпення) складала 300-350 мм. На гэтую працу пайшло 40 дзён, так як, гэта была ювелірная праца якая патрабавала шмат часу на вывучэнне адметнасцей і пераемнасць вопыту ад тых хто ужо асвоіў тэхніку такой кладкі. Прыходзілася кантраляваць і, калі выяўляліся недахопы ў якасці, кладка разбіралась і выконвалася нанава, кожную цагліну амаль што «уклейвалі».

2.На Заходняй (Брамнай) вежы паслана падлога (88,3 кв. м.) трэцяга і чацьвёртага ўзроўняў, падшыта столь (43 кв. м.) трэцяга ўзроўня з выкарыстаннем ацяпляючых матэр’ялаў і адпаведнай пленкі. Доскі для падлогі выраблялі самі з абрэзанай але не габлёванай дошкі, самі рабілі пазы і шпунты для іх злучэння паміж сабой.

3.На паўднёва-заходняй абарончай сцяне з боку дваровай тэррыторыі зроблены дзьве “крэпоўкі” ў мейсцах злучэння сцяны да Паўднёвай (Валанцерскай) і Заходняй (Брамнай) вежамі. Таксама каля гэтай сцяны на 150 мм. паніжаны узроўні трох даждявых (сточных) калодзежаў з мэтай забеспячэння больш поўнага адвода вады з замчышча.

4. На паўночна-заходняй абарончай сцяне. Ачышчаны фундамент ад пашкоджанай цагляна-бутавай кладкі, выдалены тры пня дыяметрам да 1.5м. і карэнні ад іх. Адноўлены фундамент у памеры 151 куб.м. Нарыхтавана, перавезена і выкарыстана 60 куб.м. бута. Нарыхтавана на бятонамяшалцы 54.8 куб.м. рошчыны для аднаўлення фундамента, агулам уладкавана 94.8 куб.м. бятона. На адзін замес 0.2 куб.м. валанцеры затрачвалі по 7-10 мінут . Адноўлена 20 куб.м. цаглянай кладкі сцяны, а ў ёй зроблены аркі.

5.Дадатковыя працы. На 70 адсоткаў выканана першапачатковая (чарнавая) планіроўка тэррыторыі замчышча. Выдалена кустоўе і кветнік, а пад кветнікам фундамент былога фантана пабудовы 19 ст, які размяшчаўся па сярэдзіне двара замчышча. Разабраны былога жыхара склеп пабудовы 1960-х гадоў. Двойчы рабілася ачыстка валоў ад кустоўя.

Фонд выказвае падзяку ўсім валанцерам, рэктарам БДТУ и БНТУ Войтаву Ігару Вітальевічу і Харітончыку Сяргею Васільявічу, а таксама іх прафесарска-выкладчыскаму складу за арганізацыю удзелу студэнтаў-валанцёраў за аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь — Любчанскага замка.

Асобая падзяка нашаму асноўнаму спонсару, кіраўніку «Прыёрбанк» ААТ, Касцючэнка Сяргею Аляксандравічу, за фінансавую падрымку на працягу ўжо 9 гадоў.

Пячынскі І.А.