Справаздача фонду за 2018г

Справаздача аб дзейнасці Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак” за 2018г, зацверджаная Апякунскай радай і Кіраўніцтвам фонду 15.05.2019г

1.Колькасць заснавальнікаў фонду   1 чал.
                              за 2018г. тыс.руб.         з 2003г.тыс.руб.
 
2.Кошт маёмасці (чыстыя актывы)
складаюць                          239,1        1749,2*           
У тым ліку:
-маёмасць, сродкі перададзеная
заснавальнікам,                    3,3**          17,9**                      
-грашовыя паступленні          107,9               529,3                     
-дабрачынная нефінансавая дапамога  16,2           86,2               
-выкананыя працы валанцерамі на суму    115,0        1129,5   
3.Расходы (фондам  засвоена)            237,4*               1747,5*
4.Астатак   грашовых сродкаў на рахунку                    1,75

Выдаткі на аплату працы бухгалтара склалі                549,82 рублі.
5.Унітарныя прадпрыемствы, гаспадарчыя таварыствы не ствараліся і ўдзелу ў дзейнасці такіх юрыдычных асобаў фонд не прымаў.                                                               Паступленні ад праведзеных мерапрыемстваў   адсутнічаюць;

Прыбыткі ад прадпрымальніцкай дзейнасці         адсутнічаюць;

*Сума з улікам астатка грашовых сродкаў на рахунку і сумы амартызацыйнага фонду.

**Сума ўваходзіць ў склад, сумы дабрачыннай нефінансавай дапамогі

Справаздача зацверджана на сумесным сходзе Апякунскай рады і Кіраўніцтва фонду 15.05.2018.

Справаздача дзейнасці фонда  за 2018 г. адбылася 15.05.2019 у памяшканні Мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
                Апякунская рада і праўленне ўхвалілі дзейнасць фонда за 2018 год, зацвердзілі справаздачу аб гаспадарчай дзейнасці, бухгалтарскі баланс і план працаў праўлення фонда на 2019 г., разгледзілі іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці фонду.
                Адзначалася ,што фінансавую дапамогу ў памеры 92400 рублёў аказаў ААТ “Прыёрбанк”. Грашовыя ахвяраванні фонд атрымаў ад грамадзян – Мікалая Адамовіча Жагоры – 500 рублёў , Сяргея Аляксандравіча Касцючэнкі ў памеры 15 000 рублёў на распрацоўку будаўнічага праекта трэцяй Паўночнай (Дазорнай) вежы. Праектная арганізацыя за сродкі Сяргея Аляксандравіча пагадзілася выканаць праект не толькі вежы, але і ўсіх збудаванняў першай з чатырох чэргаў аднаўлення замка. Гэта паўночна-заходняя абарончая сцяна і ўстаўка лесвічнага блока паміж Заходней(Брамнай) вежай і флігелем. Праект прадстаўлены на разгляд Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Нефінансавую дапамогу аказалі РУП “Галоўдзяржэкспертыза”, РУП “Інстытут жылля НІПТІС імя Атаева”, СПК “Пранёманскі”, заснавальнік фонду.
                У працах прынялі ўдзел 124 валанцёра, падчас чатырох зменаў імі адпрацавана 1288 челавека-дзён. Як і ў мінулыя гады, асноўнымі ўдзельнікамі былі студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага (тры змены  79 чал) і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага (28 чал) ўніверсітэтаў. У кожным летніку прымалі удзел да 30 валанцёраў. Пяты год з намі супрацоўнічае  фірма Ай Аш Сі ,17 чал-дзен. Чацьверты год дапамагае аднаўленню замка ўнук дырэктара фонда Аляксей са сваім сябрам Ерахаўцом Вадзімам.
                Статыстыка фонду за 16 гадоў сведчыць, што агулам на замку папрацавалі 2707 валанцёраў, а колькасць іх праца-дзён склала 20695.
                У справаздачны год архітэктурны праект на ўвесь замак разгледжаны Міністэрствам культуры і атрымаў станоўчае заключэнне. Але па будаўнічых нормах, пазаведамственная дзяржаўная экспертыза разглядала праект цягам чатырох (замест максімальных двух) месяцаў, бо па праекту было выяўлена больш за 300 заўваг. Па хадатайніцтве кіраўніцтва фонда РУП “Галоўдзяржбудэкспертыза”, дапамагла давесці праект да такога стану, каб у выніку эксперты далі станоўчае заключэнне. Трэба адзначыць, што кошт экспертызы склаў 11700 рублёў,  якія РУП “Галоўдзяржбудэкспертыза” з фонду не патрабавала, а аказала ў гэтым памеры спонсарскую дапамогу. На справаздачы за 2017 год адзначалася, што архітэктурны праект распрацоўваецца ПВУП “Праектыў”, пры гэтым тэрмін выканання праекта на той момант быў перавышаны на 1.5 гады, а на час перадачы праекта ў экспертызу на 2.5 гады. Намі было прынята рашэнне разлік з гэтай арганізацыяй рабіць з улікам пені. ПВУП “Праектыў” даслаў скаргі ва ўсе магчымыя ўстановы, пагражае судом.
                Асноўныя працы выкананыя валанцёрамі:
       1. Планіроўка тэррыторыі замка: прывезена і спланавана 180 куб.м. грунта.
  2. Паўдневая (Валанцерская) вежа: прасушка скляпенняў, з разборкай и ўстаноўкай наноў падшыўкі столі. На першым узроўні — падрыхтоўка тынкоўкі, яе грунтоўка, фарбаванне.
3. Заходняя (Брамная) вежа, фарбаванне бэлек перакрыцця 4 паверха, завяршэнне выканання падлогі, тынкоўка сценаў 4 і 5 узроўняў. Падрыхтоўка да фарбавання скляпення 2 узроўня.
4. Паўночная (Дазорная) вежа. Адноўлены падмурак на вышыню 10.1 метра.
Абъём цагляна – бутавага мура склаў 421 куб.м., контрфорсаў  40 куб.м, чатырох падваконняў палаца 3.2 куб.м. Усяго разам 464,2 куб.м. Пры гэтым было нарыхтавана і прывезена 112 куб.м. бута і выкарыстана 45 куб.м. (25 000) цэглы. Нарыхтована з выкарыстаннем бетонамяшалкі 61 куб.м. рошчыны і бетона.  Набыта 246 куб.м бетона.
Праект падмурка быў распрацаваны дзякуючы шчырай дапамозе доктара тэхнічных навук, прафесара Пяцольда Цімафея Максімавіча.
     5. Дадатковыя працы.
-разабраны ўласны самастройны склеп пабудовы 1960-х гадоў які знаходзіўся ў 2 метрах ад паўночна-ўсходняга абарончага схілу і 10 метрах ад Паўночнай (Дазорнай) вежы (нарыхтавана 2.5 куб.м бута);
-двойчы рабілася ачыстка валоў ад кустоўя, абкашванне, тройчы пратручванне зелля;
-прывезена і спланавана 280 куб.м. грунта на дарогу ліпавай алеі ўезду на тэррыторыю замкавага комплекса.
Фонд выказвае падзяку ўсім валанцерам, рэктарам БДТУ и БНТУ Войтаву Ігару Вітальевічу і Харытончыку Сяргею Васільевічу, а таксама прафесарска-выкладчыцкаму складу гэтых навучальных устаноў за арганізацыю ўдзелу студэнтаў-валанцёраў.
                Асаблівая падзяка нашаму асноўнаму спонсару, кіраўніку ААТ «Прыёрбанк», Касцючэнку Сяргею Аляксандравічу, за фінансавую падрымку на працягу ўжо 10 гадоў; намесніку міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыю Ігаравічу Сямянкевічу – за кансультацыйную дапамогу і аператыўны разгляд дакументаў фонду; старшыням ГА”Беларускі саюз мастакоў” Рыгору Сямёнавічу Сітніцу і ГА “Беларускі саюз архітэктараў” Аляксандру Іосіфавічу Корбуту – за экспертныя заключэнні па архітэктурным праекце “Аднаўленне (рэстаўрацыя) гісторыка-культурнай каштоўнасці XVI-XIX cтст.замка щ г.п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пячынскі І.А.

Итоги работы волонтеров в 2017г.

В работах приняли участие 182 волонтера. Отработано 1528 человеко-дней. Как и в прошлые годы основными участниками были студенты Белорусского государственного технологического (78 человек, три лагеря, по 15 дней) и Белорусского государственного технического ( 28 человек в ходе лагеря 15 дней и 30 человек в выходные дни) университетов. 59 волонтеров работали по выходным дням, из них 23 волонтера фирмы Ай Аш Си (сотрудничают уже 4-й год)

Основные работы:

1. На Южной (Волонтерской) башне отреставрирован арочный свод перекрытия первого уровня. На эту сложную работу потребовалось 400 человеко-дней. Предварительно осуществлена очистка свода до неповрежденной поверхности, затем изготовлены четыре обшитые металлическим листом шаблона. Вертикальную кирпичную кладку на каждом шаблоне выполняли по два человека. Еще два человека изготавливали кладочный раствор и подрезали по месту кирпичи. Толщина вертикальной кладки с перевязкой в половину кирпича (с зачеканиванием до неповрежденной поверхности свода) составляла 300-350 мм. На эту работу ушло 40 дней, так как, на эту ювелирную работу требовалось много времени на обучение, передачу и наработку опыта. При обнаружении недостатков по качеству кладка разбиралась и выполнялась повторно, каждую кирпичину буквально «вклеивали».

2. На Западной (Брамной) башне выполнен настил полов (88,3 кв. метра) третьего и четвертого уровней, подшивка (43 кв. метра) потолка третьего уровня с его утеплением. Половую доску изготавливали вручную из обрезной не строганной доски, включая соединительные шпунты.

3. На юго-западной оборонительной стене со стороны дворовой территории выполнены две креповки в местах её примыкания к Волонтерской и Брамной башням и опущены на 150 мм. три дождевых колодца с целью обеспечения полного стока вод.

4. На северо-западной оборонительной стене, очищен фундамент от деструктивной кладки, удалены три пня диаметром до 1.5 м. и корни от них. Восстановлен фундамент в объеме 151 куб.м. Заготовлено, перевезено и использовано 60 куб.м. бута. Изготовлено на бетономешалке 54.8 куб.м. бетона, всего же уложено бетона 94.8 куб.м. На один замес (бетономешалка 0.2 куб.м) волонтеры тратили 7-10 минут. Восстановлено 20 куб.м. кладки с устройством двух арок.

5. Дополнительные работы. На 70% выполнена предварительная (черновая) планировка территории замчища. Удален кустарник и цветник, а под ним основание бывшего фонтана постройки 19 в., размещавшийся по центру дворовой территории. Разобран частный подвал постройки 1960-х годов. Дважды очистка валов от кустарника и зарослей.

Фонд выражает признательность всем волонтерам, ректорам БГТУ и БНТУ Войтову Игорю Витальевичу и Харитончику Сергею Васильевичу, а также их профессорско-преподавательскому составу за организацию участия студентов-волонтеров в восстановлении историко-культурной ценности Республики Беларусь — Любчанского замка.

Особая благодарность нашему основному спонсору, руководителю «Приорбанк» ОАО Костюченко Сергею Александровичу, за финансовую поддержку на протяжении уже 9 лет.

Печинский И.А.