Вынікі сезона 2015 г.

 

29. Вид 20150913_155752_1

Завяршаецца трынаццаты год прац, праводжаных валанцёрамі, на Любчанскім замку.

Варта прызнаць, што гэты год па аб’ёме і насычанасці прац быў самым цяжкім і ў той жа час самым цікавым для валанцёраў. Калі ў папярэднія гады намі марнавалася шмат высілкаў на загатоўку будаўнічых матэрыялаў, вырабу кладкавых і тынкавальных раствораў, выкананню цаглянага муру і тынкавання, правядзенню вялікага аб’ёму прац па археалагічным даследаванням і іншых спадарожных працах. Тое ў гэтым сезоне, асноўнымі былі працы па рэстаўрацыі фасадаў, унутраных сцен, вырабе і ўсталёўцы вокнаў унутры Брамнай вежы, па геалагічных і археалагічных даследаваннях, працах па захаванні прылеглага да замка парка. Дадаткова да запланаваных прац на 90 % выканана рэстаўрацыя заязных слупоў варот на тэрыторыю замка.

 

30. Столбы 20150721_08530032. Столбы 20151024_105621

 

 

 

 

31. Столбы 20150721_085321

33.Столбы 20151122_172055

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Для арганізатараў прац гэты сезон быў найболей адказным бо, працы праводзіліся і на 10-15 мятровай вышыні (навасьмікантовіку) Брамнай вежы. Папярэдне трэба было замяніць частку дэструктыўнага цаглянага муру сцен, атынкаваць у некалькі прыёмаў, захаваць аўтэнтычны тынк, загрунтаваць і выканаць афарбоўку. І, нарэшце, самае складанае і важнае,- выканаць зграфіта.

 

22. Белый слой 20150813_131518 21.Черный слой 20150815_174943 24. Все стремились вырезать хоть 1 элемент с20150723_190030 19. Карниз, Зонтик 20150719_195223 18. Вид до выполнения сграффито 2015 07.10 Вб

 

Варта адзначыць, што дзякуючы нашым 12-гадовым высілкам па падтрыманні ў спраўным стане дахі негістарычнага шатра (пакрыццё — руберойд) Брамнай вежы, атрымалася захаваць карнізы гэтай вежы і, часткова захаваныя на іх, малюнкі зграфіта. Толькі таму, пры фінансавай падтрымцы «Прыёрбанк» ААТ, у 2013 годзе стала магчымым выявіць і зафіксаваць аўтэнтычныя малюнкі зграфіта на ўсіх баках карніза вежы. З высокай якасцю гэтыя складаныя даследаванні выканалі спецыялісты Ракіцкі В.В. і Маліноўскі Н.У.

26. Руст 20150902_19310425. Контроль 20150901_17511727. Вид 20150905_171320

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Не гледзячы на тое, што мы мелі досвед выканання зграфіта на Валанцёрскай вежы, да выканання зграфіта на Брамнай вежы, мы запрасілі маладых манументалістаў Несцерука Л.Ю. і Сухамлінава Н.Г. Ім адменная падзяка за выяўлены прафесіяналізм, цярплівасць у навучанні валанцёраў у выкананні гэтай складанай працы. Зграфіта выканана на 100 квадратных метрах карнізаў і сцен вежы. Несцярук Л.Ю ў гарачыя дні «лавіў» надвор’е, найболей адказныя пляцоўкі зграфіта выконваліся ў вечаровы, і нават начны час, каб які наносіцца пласт для выразання высыхаў павольней. Выразка малюнкаў, па «свежым» растворы ішла больш якасна і хутчэй. Арыентоўны кошт такога аб’ёму прац не менш 400 мільёнаў рублёў. Мы далі рады з гэтай працай дзякуючы таму, што здыманне белага пласта, нанесенага на чорны пласт (выдрапванне для атрымання малюнка), адначасна выконвала да 10-15 валанцёраў адначасна. Толькі на рэстаўрацыі фасадаў і рыхтоўлі да тынкавання сцен унутры Брамнай вежы адпрацавана больш 900 чалавека-дзён. Варта адзначыць, што кожны валанцёр імкнуўся выразаць (выдрапаць) хоць адзін элемент малюнка і гэтым пакінуць бачны след свайго ўдзелу ў правядзенні рэстаўрацыйных прац. Больш 8 дзён на розных працах актыўна аказваў дапамогу інжынер-праграміст з г. Ліды Гуліцкій Д.Г.

67 дзён выканання прац на фасадах Брамнай вежы, да моманту здымання будаўнічых лясоў, былі сапраўдным выпрабаваннем для дырэктара фонду з пункту гледжання бяспекі іх правядзення.

Працы праводзіліся пры кансультацыйнай падтрымцы доктара архітэктуры, прафесара Трацэўскага В.В., дактароў тэхнічных навук, прафесара Пецольда Т.М. і Нікіценкі М.В., кандыдата тэхнічных навук Згіроўскага А.І, кандыдата гістарычных навук Калядзінскага Л.У., спецыяліста Хартановіча У.У.

Вынікае адзначыць увесь большы ўдзел студэнтаў БДТУ (рэктар Жарскі І.М.), БНТУ (рэктар Хрусталёў Б.М.), мясцовых арганізацый і школьнікаў.

Адменную падзяку выяўляем нашаму фундатару Касцючэнку С.А., кіраўніку «Прыёрбанк» ААТ, за фінансавую падтрымку на працягу 5 гадоў.

 

 

Вынікі сезона 2014 г.

10

  Дарагія сябры! Сканчаецца працоўны сезон 2014 г. на Любчанскім замку, а значыць, самы час падсумаваць яго вынікі і падзякаваць усім тым, хто дапамагаў нам.

  Ужо з сакавіка 2014 г. па выходных і святочных днях вяліся падрыхтоўчыя працы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін і традыцыйных валанцёрскіх летнікаў. Таксама ў гэты час мы прыклалі істотныя намаганні на дэмантаж драўляных рыштаванняў з перыметра Брамнай вежы і ўстаноўку замест іх металічных хамутовага тыпу. Толькі такімі рыштаваннямі мы змаглі зрабіць надзейны і бяспечны доступ для даследаванняў васьмерыка вежы і наступных рэстаўрацыйных работ. Вядомы мастак-рэстаўратар Ракицкі В.У., які праводзіў дадатковыя даследаванні першапачатковых малюнкаў зграфіто і іншых элементаў вежы, даў высокую ацэнку якасці новых рыштаванняў.

  Па старой добрай традыцыі, Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў Любчанскі замак сустрэў суботнікам, у якім прынялі ўдзел больш за сто чалавек. Сярод тых, хто працаваў на замку, можна адзначыць старшыню Наваградскага райвыканкама Маркевіча А. В. і яго намесніка па адукацыі і культуры Карольку С.Н. разам з іншымі супрацоўнікамі райвыканкама і навучэнцамі Навагрудскага каледжа. Любчан узначальваў старшыня мясцовага Савету дэпутатаў Ярмац І.Н. Пад яго кіраўніцтвам шчыравалі настаўнікі і вучні Любчанскай школы, супрацоўнікі мясцовага лясніцтва і ЖКГ, а таксама аграрыі з СВК “Прынёманскі”. Фонд арганізаваў прыезд 32 чалавек з Мінска, уключаючы спецыялістаў, якія працавалі ў трох секцыях (архітэктараў, археолагаў-гісторыкаў і праекціроўшчыкаў).

  Валанцёры займаліся ўборкай памяшканняў Кутняй і Брамнай вежаў, тэрыторыі замка, складавалі будматэрыялы і даглядалі за паркам (перасаджвалі маладыя дрэвы, пераносілі плот з паркавай алеі, прыбіралі тэрыторыю).

  Пасля завяршэння навучальнага года першы летнік з 29.06 па 14.07 адкрылі 23 валанцёры БДТУ. Другі летнік з 16 па 25.07 праводзіўся сумесна студэнтамі БНТУ (24 чал.) і 7-ю валанцёрамі БДТУ. Адначасова студэнты-архітэктары БНТУ праходзілі планавую практыку. З 26.07 па 29.08. у тры змены (да 15 валанцёраў у кожнай) праходзілі трэці, чацвёрты і пяты летнікі БДТУ. Усяго ў летніках прынялі ўдзел 93 валанцёры. Таксама ў гэты ж час па выходных днях працавалі валанцёры, якія ў розныя гады ўдзельнічалі ў рэстаўрацыйных работах з 2003 года, яны ганарыліся сваім удзелам, дзяліліся ўспамінамі. Шмат дапамагалі нам мясцовыя жыхары, настаўнікі і школьнікі Любчанскай школы, працаўнікі СВК «Прынёманскі».

  Валанцёры праявілі незвычайную стараннасць пры навучанні і выкананні працаў, якія яны рабілі ўпершыню. Гэта аздабленчыя працы ўнутры Кутняй вежы па вырабе элементаў лесвічных маршаў, шліфоўцы, афарбоўцы іх дэталяў, падлогаў трэцяга і другога ўзроўняў вежы, цаглянага мура галерэі паўднёва-заходняй абарончай сцяны, мантаж драўляных рыштаванняў уздоўж гэтай сцяны і яе атынкоўцы, грунтоўцы і афарбоўцы. Асабліва трэба адзначыць, што валанцёрамі было засвоена і выканана з добрай якасцю атынкоўка арак сцяны ўнутры дваровай тэрыторыі. Шмат высілкаў было выдаткавана на падвоз пяску, яго прасейку, выраб кладачнай і тынковачнай рошчыны.

  Фонд выказвае ўдзячнасць кіраўнікам і спецыялістам:

— Інстытута гісторыі (2010-2012 г.г.) і Беларускага Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Рэспублікі Беларусь (2014) за аказанне дапамогі ў правядзенні раскопак, падчас якіх ў 2012 г. выяўлены падмуркі паўночна-заходняй абарончай сцяны, а ў 2014 г. падмуркі трэцяй вежы. Аб’ём раскопак ў 2014 г. склаў больш 510 куб. метраў, чвэрць якіх ажыццёўлена ручным спосабам;
— Універсітэтаў БДТУ (рэктар Жарскі І.М.) і БНТУ (рэктар Хрусталёў Б.М.) за арганізацыю ўдзелу  студэнтаў у валанцёрскіх летніках;

— Доктару архітэктуры, прафесару Трацэўскаму В.У., доктару архітэктуры, прафесару Аладаву В.М., доктару тэхнічных навук, прафесару Пецольду Т.М., кандыдату архітэктуры Аладавай Н.І., кандыдату тэхнічных навук Згіроўскаму А.І, кандыдатам гістарычных навук Мяцельскаму А.А, Ганецкай І.В., Калядзінскаму Л.В., спецыялістам Родзікаву Р.А., Усоскай Л.І., Хартановічу В.У., мастаку-рэстаўратару Ракіцкаму В.У., архітэктару Маліноўскаму Г.Н., за кансультатыўную дапамогу па навуковым суправаджэнні працаў;

-Раману Забела, кіраўніку дзейнічаючай пры фондзе  группы маладых архітэктараў, а так сама яе чальцам Кацярыне Лапацінай, Андрэю Грамыка, Андрэю Вярыга, Яне Марчук і іншым за ўдзел у распрацоўцы праектнай дакументацыы і выкананню прац па іх рэалізацыі;

-студэнтам факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту г. Гомель;

-удзельнікам студэнцкага навуковага таварыства імя С.Д. Шабунеўскага і іх  кіраўніку Малікаву Яўгену Раманавічу, якія ў ходзе экскурсіі на Любчанскім замку 2014/10/05 адгукнуліся на просьбу і на працягу двух гадзін пазменна (48 чалавек) пафарбавалі ў два пласты 200 кв. метраў ніжняй часткі паўднёва-заходняй абарончай сцяны;

-кіраўнікам і работнікам прадпрыемства IHS  г. Мінск, за праведзены імі ўжо другі (першы ў 2013г.) валанцёрскі дзень на Любчанскім замку. 2014/11/06 валанцёры прадпрыемства выкапалі з ўладкаванага фондам гадавальніка і высадзілі на паркавай алеі 56 дзесяцігадовых ліпаў на месцах загінулых дрэў.

-шматлікім турыстам за грунтоўку, афарбоўку, паднос цэглы, будматэрыялаў, прасейванне пяску і іншыя работы;

-супрацоўнікам “Прыорбанк” ААТ Сушкевіч С.Л. і іншым за ўдзел у працах 2014/10/10 па афарбоўцы паўднёва-заходняй абарончай сцяны;

Асаблівую падзяку выказваем нашаму спонсару Касцючэнку С.А., кіраўніку “Прыорбанк” ААТ, за фінансавую падтрымку нашай дзейнасці на працягу ўжо чатырох гадоў.

Вынікі працаў ў 2013 годзе

Завяршэнне працаў, 2012

Агульны выгляд Брамнай вежы і абарончай сцяны пасля завяршэння працаў у 2012 годзе

Новы, гістарычны купал Брамнай вежы чакае свайго мантажу, снежань 2013 год

Новы, гістарычны купал Брамнай вежы чакае свайго мантажу, снежань 2013 год

Агульны выгляд Брамнай вежы і абарончай сцяны пасля завяршэння працаў у 2013 годзе

Агульны выгляд Брамнай вежы і абарончай сцяны пасля завяршэння працаў у 2013 годзе

   Пасля валанцёрскіх летнікаў працы на Замку, як звычайна, працягваліся па выходных днях. Восенню шанцавала з надвор’ем, таму нам удалося закласці цэглай фахверкавую частку абарончай сцяны, зрабіць алюмініевую абліцоўку адноўленнага гістарычнага купала Брамнай вежы, выканаць дэмантаж былога не гістарычнага шатровага навершша. Трэба адзначыць, што стары шацёр ужо некалькі гадоў быў небяспечны нават для кропкавага рамонту, з-за чаго Брамная вежа зацякала.

  Нарэшце, нашы намаганні завяршыліся поспехам 12.12.2013 г., калі ўсталявалася добрае надвор’е, і мы за тры гадзіны выканалі важныя працы. Знялі стары шацёр, пагнілыя мурлатныя бэлькі (замест іх уставілі новыя) і ўсталявалі новае купальнае гістарычнае завяршэнне Брамнай вежы. Такім чынам, выратавана яшчэ адна вежа. Нам застаецца толькі пачакаць, можа, пару гадоў, калі сплаў алюмінія пацямнее і стане больш падобны на белую бляху, якая існавала ў канцы XVI стагоддзя. На фота добра відаць, які выгляд меў Замак перад пачаткам працаў і ў канцы 2013 года.

   Шчыра дзякуем усім, хто быў разам з намі, хто як мог дапамагаў нам.

Іван Пячынскі, дырэктар дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”

Лета-2013: выніковы фотарэпартаж

Прычына поспеху рэстаўрацыі Любчанскага замку

 

zamakПрычына поспеху рэстаўрацыі Любчанскага замка — удзел у ёй неабыякавых да гістарычных каштоўнасцяў людзей і праца з валанцёрамі.

У ліпені — жніўні 2013 г.  Дабрачынны фонд “Любчанскі замак”, апроч прац па выхадных днях, арганізаваў пяць валанцёрскіх летнікаў з удзелам студэнтаў ВНУ. Студэнцкія летнікі на Любчанскім замку сталі традыцыяй і праводзяцца ўжо адзінаццаты год.  Гэтым летам  асноўную дапамогу па ўстаноўцы фахверкавай галерэі  абарончай сцяны і  па зборцы купала Брамнай вежы аказалі студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ). Характэрна, што ўдзельнікамі першага летніку сталі студэнты факультэта ТАВ БДТУ, якія гэтым жа складам адкрывалі летні сезон прац на Любчанскім замку і ў 2012 годзе, старэйшы групы —  Дзмітрый Літвінаў.

Другі лагер быў арганізаваны Беларускай асацыяцыяй маладых архітэктараў (БАСА) Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ), старэйшы групы —  Улад Мамуль. Усяго за адзінаццаць гадоў асацыяцыя сумесна з фондам правяла 14 летнікаў.

Трэці, чацвёрты і пяты летнікі былі арганізаваны БДТУ пры непасрэдным удзеле рэктара Жарскага І.М. і прарэктара па выхаваўчай працы Гараноўскага А.Р. Можна сказаць, што кіраўніцтва і студэнты шасці факультэтаў БДТУ з 2012 г. узялі шэфства над Любчанскім замкам. Усяго на працягу пяці летнікаў 2013 г. студэнты адпрацавалі больш за 770 чалавека-дзён.

Нягледзячы на тое, што студэнты не мелі вопыту і спецыяльнай падрыхтоўкі, яны выконвалі складаныя сталярныя і цяслярныя працы. Навучанне ішло ў ходзе работ — ужо спрактыкаваная група дзялілася на дзве, потым у кожную з іх ўключаліся пачаткоўцы. Гэта дазволіла стварыць каманды, якія выраблялі фахверкавую канструкцыю абарончай сцяны адначасова, з яе абодвух канцоў. Напрыклад, для мантажу аднаго пагоннага метра фахверку паўднёва-заходняй абарончай сцяны трэба было зрабіць 20 розных па складанасці дэталяў з драўляных брусоў. На гэтых дэталях трэба было выканаць, а потым падагнаць падчас зборкі 35 профіляў, ўсечак. Пры даўжыні фахверкавай галерэі 68 метраў было выраблена больш за 1200 дэталяў, з колькасцю ўсечак больш за 2500 штук….

zamak2

Для мантажу купала на зямлі мы зрабілі з драўлянага бруса дакладную копію ўнутранага і вонкавага перыметра верха васьмікутніка Брамнай вежы, на якой у наступным ажыццяўлялася зборка купала. Зборка на зямлі мае шэраг пераваг і істотна спрашчае ход працаў, а па гатоўнасці купал будзе усталяваны  на Брамную вежу з дапамогай аўтакрана. Пры такім варыянце ў першую чаргу, павышаецца ўзровень тэхнікі бяспекі правядзення работ, па-другое, на час мантажу купала вежа абаронена ад умоў надвор’я старым дахам. Работы па зборцы купала ускладняліся тым, што выкананыя ў XVI  стагоддзі сцены  васьмігранніка вежы маюць не аднолькавыя памеры перыметра і таўшчыню. З асаблівай адказнасцю выконваліся дэталі фермаў купальнага завяршэння Брамнай вежы, напрыклад,  для атрымання ідэальных плоскасцяў купала нават нязначныя хібы (ў межах да 1-2 сантыметраў) мы выдалялі. Складанай задачай быў выраб васьмі дыяганальных рэбраў купала. Яны вырабляліся з суцэльнага бруса даўжынёй 7 м., сячэннем 0.1 х 0.15 м. ў аснове, потым плаўна  сыходзіліся гранямі да сячэння 0.05 х 0.09 м. уверсе. Гэтыя брусы згіналіся і мацаваліся на лачанне па перыметры дыяганальных граняў купала. Пасля ўстаноўкі рэбраў мы былі ўзнагароджаныя тым, што купал набыў закончаны выгляд і гатовы для правядзення дахавых прац. Пакрыццё купала будзе ажыццяўляцца сплавам алюмінія, найбольш падобным да таго матэрыялу, якім купал быў пакрыты першапачаткова. У адпаведнасці з вывучанымі намі інвентарамі, пачынаючы з 1601 г., купал быў « … абабіты белай бляхай … »

Паралельна вяліся працы па вырабу светлавога (вентыляцыйнага) ліхтарыка купала. Варта адзначыць, што гэтую працу мы не адужалі б без асабістага ўдзелу прафесара, доктара гісторыі архітэктуры Трацэўскага В.В., які спраектаваў купал і ліхтарык купала Брамнай вежы.

Таксама ў ходзе гэтага сезона выканана шмат іншых работ, накіраваных на завяршэнне першага і другога этапаў рэстаўрацыйных прац на Любчанскім замку. Хочацца падзякаваць усім нашым, ужо пастаянным валанцёрам, якія ўдзельнічаюць у працах шмат гадоў.

Гэта студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ДНУ Інстытута гісторыі і Інстытута філасофіі НАН Беларусі, Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэта ім. Я.Купалы, Беларускага Дзяржаўнага універсітэта і шэраг грамадскіх арганізацый.

Асаблівую падзяку выказваем Старшыні праўлення “Прыорбанк” ААТ Сяргею Аляксандравічу Касцючэнку, за ацэнку нашых намаганняў і фінансавую дабрачынную дапамогу, якую ён аказвае ўжо на працягу чатырох гадоў. Мы спадзяемся на далейшую дапамогу банка, бо на нашу думку, толькі ў гэтым выпадку магчыма выкананне дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі”, якой на наш фонд ўскладзена аднаўленне Любчанскага замка, аднак гэтай жа праграмай дзяржаўнае фінансаванне не прадугледжана.

Дырэктар Дабрачыннага фонду “Любчанскі замак” Іван Пячынскі.

 Паводле www.sb.by

 


Акустычны канцэрт на Любчанскім замку 25 жніўня!

Kancert

Юбілейная 10-ая па ліку справаздача дзейнасці Дабрачыннага фонду «Любчанскі замак»

12 красавіка 2013 г. адбыўся юбілейны, 10-ы па ліку, справаздачны сход фонду «Любчанскі замак». Хочацца падзяліцца думкамі і хваляваннямі чалавека, які пагрузіўся ў яго атмасферу.

 Па-першае, уражвае аб’ём выкананай за 2012 г. працы. Гэта і археалагічныя раскопкі, і аднаўленне двух вежаў, і рэканструкцыя замкавай сцяны, і садова-паркавыя работы. Працэс адраджэння замка ўражвае любога яго наведвальніка. Шмат падарожнічаючы па роднай Беларусі, не магу назваць прыкладу больш плённай грамадскай дзейнасці.

 Другое ўражанне — гэта тая адухоўленая атмасфера, якая магчымая толькі ў коле людзей-аднадумцаў, неабыякавых, аб’яднаных вялікай і сур’ёзнай справай. Вядома, гаварыць аб добраахвотніках, якія падарылі Любчы значную частку сваёй душы, часу і сіл, можна бясконца доўга. Усе яны цікавыя па-свойму: ад захопленых прафесіяналаў, якія вырашаюць складаныя гістарычныя, архітэктурныя, праектныя праблемы да кожнага валанцёра, хто хоць ненадоўга дакрануўся да агульнай справы. І ўсё ж, калі б спатрэбілася намаляваць нейкі агульны партрэт «закаханага ў Любчу», то на палатне праявіўся б зусім малады твар, што ўсяляе аптымізм у кожнага чалавека, неабыякавага да айчыннай гісторыі і культуры.

 Па-трэцяе, узрушвае складанасць і маштабнасць задач, якія ўжо вырашаны вялікім калектывам пад кіраўніцтвам нязменнага кіраўніка фонду Івана Антонавіча Пячынскага, і якія яшчэ трэба будзе вырашыць. Вядома, на гэтым шляху любой грамадскай ініцыятыве неабходная дзяржаўная падтрымка. У сувязі з чым, важным стаў удзел у працы сходу нам. старшыні Навагрудскага райвыканкама Е.Е. Ермаковай і начальніка ўпраўлення па ахове помнікаў Міністэрства культуры  І.М. Чарняўскага. Алена Яўгенаўна не хавала, што магчымасці (у прыватнасці, фінансавыя) мясцовай улады вельмі абмежаваныя, аднак, яе выступ парадаваў выразнасцю думкі і імкненнем максімальна дапамагаць фонду. У прыватнасці, яна расказала, што ў замка, нарэшце, з’явіўся гаспадар — Любчанскі сельсавет. Алена Яўгенаўна паабяцала асабіста кантраляваць застарэлае пытанне аб зносе несанкцыянаваных будынкаў прыватных асоб, якія літаральна “не даюць дыхаць” замку, перашкаджаюць працягваць археалагічныя раскопкі.

 Складаней было асэнсаваць выступ Ігара Мяфодзьевіча Чарняўскага. З аднаго боку, ён выступіў з яркай прамовай аб неабходнасці весці ўсе працы па аднаўленні замка ў адпаведнасці з усталяванымі ў краіне патрабаваннямі, каб зняць усе пытанні пра «карэктнасць» рэстаўрацыі не толькі перад сучаснікамі, але і перад нашчадкамі. Прыемна, што прафесіянал так шырока і адказна ставіць задачу. Неабходнасць падрыхтоўкі агульнай канцэпцыі і праектна-каштарыснай дакументацыі, на мой погляд, усведамлялася усімі ўдзельнікамі сустрэчы. Аднак распрацоўка названых дакументаў — задача “архіцяжкая”. Яе рашэнне пад сілу толькі калектыву прафесіяналаў і, у любым выпадку, патрабуе значнага часу і сур’ёзных матэрыяльных укладанняў. Азнаёміўшыся ў рэспубліканскай прэсе з інфармацыяй аб уключэнні Любчы ў праграму «Замкі Беларусі», я была ўпэўненая, што Міністэрства культуры будзе фінансаваць работы па аднаўленні Любчанскага замка. Якое ж вялікае было расчараванне, калі высветлілася, што міністэрства толькі рэкамендуе фонду, што неабходна рабіць, а шукаць грашовыя сродкі на выкананне пастаўленых задач і вырашаць іх Праўленне фонду павінна самастойна.

 Далей  І.М. Чарняўскі падняў пытанне аб усталяванні купала на Брамную вежу. Не першы год вежа мае толькі часовы дах, што вядзе да яе разбурэння, і адпаведна, рэзкага ўскладнення рэканструкцыі і марнавання працы валанцёраў. Ігар Мяфодзьевіч адзначыў, што Міністэрства культуры задаволена прадстаўленымі прапорцыямі купала і паказаў ліст фармату А4 ўзгаднення гэтых прапорцый з НАН РБ. Аднак, ён падкрэсліў, што гэтага відавочна недастаткова для пачатку работ і Праўленне фонду павінна таксама прадставіць адпаведнае абгрунтаванне і праектную дакументацыю па купалу для яе зацвярджэння.

І.А. Пячынскі з абурэннем адрэагаваў на гэта патрабаванне. Трэба сказаць, што спачатку яго рэакцыя падалася залішне эмацыйнай. Аднак высветлілася, што адпаведны камплект дакументацыі на 40 лістах быў накіраваны ў Міністэрства яшчэ 13 месяцаў таму! У кастрычніку 2012 ён быў разгледжаны і ўхвалены радай Мінкультуры. А прадэманстраваны ліст ўзгаднення з’яўляецца толькі дадаткам да разгледжанай радай дакументацыі і быў падрыхтаваны па патрабаванні Мінкультуры. Больш за тое, аказваецца, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, ўзгадненне праектнай дакументацыі з Нацыянальнай акадэміяй навук ажыццяўляецца толькі для помнікаў, якія адносяцца да «0» і «1» катэгорый, а Любчанскі замак адносіцца да «2» катэгорыі. Тым не менш, ўзгадненне было зроблена. Далей І.А. Пячынскі інфармаваў, што дакументацыя па паркаваму комплексу “пакутуе” ў нетрах Міністэрства больш за два гады, што чыноўнік, які прысутнічаў на леташняй справаздачы Мінкультуры, абяцаў вырашыць гэтае пытанне. У такіх выпадках аўтары п’ес ўжываюць выраз “нямая сцэна». Ўзрушэнне, сапраўды, такое, што цяжка скласці словы ў сказ. Атрымліваецца, не выдзяляючы на работы па Любчанскаму замку сродкаў і не аказваючы прафесійнай дапамогі, Міністэрства культуры на працягу двух гадоў не можа знайсці час для разгляду прадстаўленай дакументацыі, чым тармозіць дзейнасць фонду і ставіць пад пагрозу выкананне работ на Брамнай вежы. У чым прычына таго, што адбываецца? Хто канкрэтна ў міністэрстве «заваліў» працу па Любчы? Адказаў на гэтыя пытанні, на жаль, не прагучала. Усе гузы ўпалі, вядома, на галаву Ігара Мяфодзьевіча. Ён абяцаў разабрацца, і калі дакументацыя ў міністэрстве ёсць, то прынесці свае прабачэнні. Вельмі хочацца верыць, што І.М. Чарняўскі рассячэ гордзіеў вузел застарэлых праблем і апынецца тым чараўніком, які дазволіць не збаўляць набраныя абароты ў працы па рэканструкцыі замка. У любым выпадку, добраахвотнікі, неабыякавыя да лёсу Любчы, вераць у такую магчымасць. Бо вера ў цуды так натуральная для людзей, якія не раз іх стваралі сваімі рукамі.

 Кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДУ, валанцёр Любчанскага замка Святлана Лугаўцова.

Праца с БелАрбо

У ліпені Любчу наведалі арбарысты кампаніі “БелАрбо” – унікальныя спецыялісты-верхалазы, якія займаюцца доглядам і спілоўваннем старых дрэваў. Два дні 8 прафесіяналаў з Менска, Гомеля і Варонежа (Расія) шчыравалі ў Любчанскім парку, найстарэйшыя дрэвы якога сягаюць узростам 150 гадоў. Арбарысты з дапамогай спецыяльнага абсталявання падымаліся на 20-метровыя ліпы, каб правесці санітарную абрэзку дрэваў, вычысціць і апрацаваць дуплы, усталяваць падтрымку вялікім галінам. Падрабязна

Падвiжнiк: 25 пытанняў чалавеку, якому «больш за ўсіх трэба»

Спачатку — коратка: не алігарх, не фінансавы магнат, не таемны мільянер Карэйка, а бізнэсмэн сярэдняй рукі і проста высакародны чалавек Іван Антонавіч Пячынскі, абапіраючыся на асабісты энтузіязм і ідэйнасць, на ўласныя сродкі, а таксама рэдкія ахвяраванні дабрачынцаў, аднаўляе замак у пасёлку Любча Навагрудскага раёна — помнік архітэктуры XVI стагоддзя. Вядома, у яго ёсць аднадумцы, памагатыя, паплечнікі. Вакол сябе Пячынскі сабраў невялікую ініцыятыўную групу, стварыў Фонд “Любчанскі замак”, да якога падцягваюцца часам вельмі сціплыя сродкі. І ўсё ж ткі не грошы аднаўляюць замак у Любчы, а асабістая ініцыятыва сумленных людзей. Пад кіраўніцтвам Івана Пячынскага, якому “больш за ўсіх трэба”. І вось ужо глядзіць на Нёман адроджаная з руінаў Кутняя вежа, расчышчаны векавыя, ніяк не менш, завалы смецця на тэрыторыі замчышча, ідзе планаванне далейшай рэканструкцыі помніка. Глядзіш, прыйдзе час — і побач з Мірам з’явіцца яшчэ адзін старажытны архітэктурны ансамбль. Пад аховай дзяржавы, але адноўлены за народныя сродкі. Фантазіі? Увогуле, беларусаў у рамантычнасці не папракнеш. Мы, па агульным перакананні, людзі асцярожныя, часам нават абыякавыя і навогул не амбіцыйныя — “як ёсць, так і добра”. Каб падняцца талакой і проста так, “без фінансавання” пачаць працаваць — раз у год у суботнік, калі ласка. Але рэгулярна па ўсіх выходных-прахадных-водпусках? Я такіх прыкладаў з найноўшай гісторыі не ўзгадаю. Але, выходзіць, ёсць сярод нас выключэнні, і Іван Пячынскі — як раз той самы выпадак. Падрабязна