Выставы

На Любчанскім замку знойдзена мураваная сцяна

Гэтая знаходка была зроблена падчас археалагічных раскопак, на якіх працавалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 40 першакурснікаў факультэта гісторыі і сацыялогіі прыехалі сюды на практыку пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў Генадзя Семенчука, Аляксандра Дабрыяна і Ігара Фёдарава. Падрабязна

Любчанскі замак: няпросты шлях культурна-турыстычнага адраджэння

Іна Гармель, паводле www.tio.by

Чаму энтузіясты, якія аднаўляюць колішнюю рэзідэнцыю Кішкаў і Радзівілаў, выпрошваюць грошы, змагаюцца за жыццё ўнікальнага замкавага комплексу? І чаму ў гэтым ім ніяк не «дапаможа» новая дзяржпраграма «Замкі Беларусі» на 2012–2018 гады?..

Іван ПячынскіЗа гэтым незвычайным, у чымсьці – адчайным, праектам па адраджэнні замка ў Любчы, на зямлі Навагрудчыны, – даўно сачу. І справа не толькі ў журналісцкай цікавасці. Энтузіязм Івана Пячынскага, яго шматлікіх паплечнікаў проста вымушае, калі не матэрыяльна, фізічна, дык маральна «удзельнічаць» у працэсе. Маю цвёрдае перакананне: вопыт такога, з шырокім валанцёрскім рухам, адра­джэння замка на Беларусі яшчэ трэба будзе неяк прааналізаваць, каб не згубіць для нашчадкаў. Вось і нядаўна, атрымаўшы запрашэнне на чарговую гадавую справаздачу аб дзейнасці дабрачыннага фонда «Любчанскі замак», паспяшалася на сустрэчу…

Праўда, пасля справаздачы, што доўжылася амаль тры гадзіны, а ўдзельнікі працягнулі абмеркаванне яшчэ і на вуліцы, – думкі розныя апанавалі. Што гэта было – сустрэча аднадумцаў, вострая дыскусія з канфліктным падтэкстам? Ці проста – рэальная карціна таго, як сёння ў краіне «лёгка» даецца грамадска карысная справа? Між іншым, не так даўно, урадавай пастановай № 17 ад 6 студзеня 2012 года, зацверджана Дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі». Здавалася б, энтузіястам кшталту тых, каго аб’яднаў Любчанскі замак, згуртавала яго будучыня, павінна стаць прасцей… Але ж – куды там! Падрабязна