Вынікі працаў ў 2013 годзе

Завяршэнне працаў, 2012

Агульны выгляд Брамнай вежы і абарончай сцяны пасля завяршэння працаў у 2012 годзе

Новы, гістарычны купал Брамнай вежы чакае свайго мантажу, снежань 2013 год

Новы, гістарычны купал Брамнай вежы чакае свайго мантажу, снежань 2013 год

Агульны выгляд Брамнай вежы і абарончай сцяны пасля завяршэння працаў у 2013 годзе

Агульны выгляд Брамнай вежы і абарончай сцяны пасля завяршэння працаў у 2013 годзе

   Пасля валанцёрскіх летнікаў працы на Замку, як звычайна, працягваліся па выходных днях. Восенню шанцавала з надвор’ем, таму нам удалося закласці цэглай фахверкавую частку абарончай сцяны, зрабіць алюмініевую абліцоўку адноўленнага гістарычнага купала Брамнай вежы, выканаць дэмантаж былога не гістарычнага шатровага навершша. Трэба адзначыць, што стары шацёр ужо некалькі гадоў быў небяспечны нават для кропкавага рамонту, з-за чаго Брамная вежа зацякала.

  Нарэшце, нашы намаганні завяршыліся поспехам 12.12.2013 г., калі ўсталявалася добрае надвор’е, і мы за тры гадзіны выканалі важныя працы. Знялі стары шацёр, пагнілыя мурлатныя бэлькі (замест іх уставілі новыя) і ўсталявалі новае купальнае гістарычнае завяршэнне Брамнай вежы. Такім чынам, выратавана яшчэ адна вежа. Нам застаецца толькі пачакаць, можа, пару гадоў, калі сплаў алюмінія пацямнее і стане больш падобны на белую бляху, якая існавала ў канцы XVI стагоддзя. На фота добра відаць, які выгляд меў Замак перад пачаткам працаў і ў канцы 2013 года.

   Шчыра дзякуем усім, хто быў разам з намі, хто як мог дапамагаў нам.

Іван Пячынскі, дырэктар дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”

Суботнік на Любчанскім замку 21-23 красавіка 2012

Суботнік на замку 21-24 красавіка

21.04.2012 г. кіраўніцтвам фонда пры падтрымцы ЗАТ “Тайфун” быў праведзены суботнік, прымеркаваны да дня аховы помнікаў і памятных мясцін. Прыняць ўдзел былі запрошаныя спецыялісты ў галіне рэстаўрацыі з ААТ “Цэнтр па рэгенерацыі культурных ландшафтаў і тэррыторый”, Філіял Праектрэстаўрацыі, Белрэстаўрацыі, прадпрыемства ААТ “CAPAROL» і іншых. Як заўжды, прыехалі прадстаўнікі маладзежных арганізацый БАСА і Фіяльта, якія засталіся яшчэ на тры выходныя дні. Агулам працавала 50 чалавек. Трэба дадаць, што напярэдадні мясцовыя ўлады правялі суботнік па добраўпарадкаванні тэррыторыі прылеглага да замка парку, працавала з ўлікам школьнікаў каля 100 чалавек. Падрабязна