Гiсторыя Любчы

Летапіс Любчы

бронзавы век — безыменнае паселішча з радовішчам балотнай руды

1246 – 1254 гг. — ва ўладанні князя Міндоўга

каля 1250 г. — Міндоўг падараваў двор Любеч Андрэю Кіяну з Кіеву

пасля 1253 г. — заснаванне ў Любечы Літоўска-Рускага біскупства і Дамініканскага кляштару біскупам Літоўскім, прэлатам Кракаўскім Вітам.

1316 – 1344 гг. — ва ўладанні вялікага князя літоўскага Гедзіміна

1345 – 1377 гг. — ва ўладанні вялікага князя літоўскага Альгерда

1377-1381 гг. — ва ўладанні вялікага князя літоўскага Ягайлы

1381 г. — уладанне Кейстута

1382 -1392 гг. — уладанне Ягайлы

1386 – 1392 гг. — уладанне Скіргайлы

з 1392 г. — ва ўладанні вялікага князя літоўскага Вітаўта

1401 г. — Любеч згадваецца ў нямецкіх хроніках як аб’ект ваенных паходаў крыжакоў

1428 г. — Вітаўт падараваў двор Любеч сваёй жонцы Улляне Гальшанскай

1465 г. — вялікі князь літоўскі Казімір падараваў двор Любеч Міхалу Кезгайлу

1476 г. — памёр Міхал Кезгайла без нашчадкаў; Любча пераходзіць у дзяржаўную ўласнасць

03.05.1499 г. — вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў двор Любча, дзяржаўную ўласнасць, Ходзьку Рыгоравічу Храптовічу, падскарбію Вялікага княства Літоўскага

1503-1506 гг. — у ваколіцах Любчы з’яўляюцца татары, але мястэчка не бяруць

1517-1528 гг. — ва ўладанні Марціна Меляшковіча, Глеба Есьмановіча. Заснаванне мястэчка.

1528 г. — набыццё мястэчка Любеч Альбрэхтам Гаштольдам

1535 г. — няўдалая аблога войскам Івана Жахлівага

1539 г. — па смерці Альбрэхта Гаштольда Любеч пераходзіць да Станіслава Гаштольда

18.12.1542 г. — смерць Станіслава Гаштольда, Любеч адыходзіць да дзяржавы

з 1562 г. — у дзяржаўнай ўласнасці, дзяржаўца — Павал Іванавіч Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага. Утрыманне гарнізону – 80 вершнікаў

з 1574 г. — ва ўладанні магната Яна Станіславіча Кішкі

1581 г. — пачатак будаўніцтва каменнага замка

1582 г. — правядзенне Арыянскага сіноду

1589 г. — заснаванне Арыянскага збору, а пры ім будаўніцтва плябані, школы, лякарні

15.04.1590 г. — наданне Любчы, маёнтку Яна Кішкі, Магдэбурскага права, а таксама герба – срэбнай падковы з трыма залатымі крыжамі, пад якой знаходзяцца дзве рыбіны

26.07.1592 г. — памёр Ян Кішка, места Любеч пераходзіць да яго брата Станіслава Кішкі

1606 г. — ва ўладанні Ганны Кішкі, дачкі Станіслава Кішкі

з 1607 — пераход ва ўладанне Крыштапа Радзівіла праз шлюб з Ганнай Кішкай; пераасвячэнне арыянскага збору ў кальвінскі

1612 (1592?) — заснаванне друкарні пры зборы

1616 г. — спроба павелічэння насельніцтва места праз перасяленне мяшчанаў з Менску і інш. гарадоў

з 1633 г. — заснаванне ў замку кунсткамеры

1640 г. — смерць Крыштапа Радзівіла; Любеч пераходзіць да яго сына Януша Радзівіла

22.03.1644 г. — наданне Любчы вялікім князем літоўскім Уладзіславам Магдэбурскага права і новага гербу – збройны рыцар на фоне замкавых вежаў

08.03.1647 г. — выданне ўладальнікам Любчы Янушам Радзівілам “Статуту места Любеч”

1648 г. — да Любеча падступаецца Хмяльніцкі; у ваколіцах палаюць маёнткі

1654 г. — закрыццё Любчанскай друкарні з-за пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй

08.1655 г. — узяццё места Любеч казакамі Залатарэнкі; замак не ўзяты

31.12.1655 г. — смерць Януша Радзівіла; Любеч пераходзіць да яго жонкі Марыі Янушавай Радзівіл

1659 г. — вываз Багуславам Радзівілам кунсткамеры ў Польшчу

1659 г. — узяццё замка войскам Хаванскага; шмат насельніцтва памірае ад чумы; руйнаванне замка

19.01.1660 г. — смерць Марыі Янушавай Радзівіл; Любеч пераходзіць да Багуслава Радзівіла, брата Януша

1660-1669 гг. — рамонт замка Багуславам Радзівілам (не скончаны)

1669 г. — смерць Багуслава Радзівіла, Любеч пераходзіць да Станіслава Казіміра Радзівіла, ардыната Клецкага

1690 г. — памер Станіслаў Казімір Радзівіл; Любеч пераходзіць да Людвікі Караліны Радзівіл, дачкі Багуслава

з 1695 г. — ва ўладанні князёў Палятвенаў Рэнскіх з Нэйбурскага Дому праз шлюб з Людвікай Каралінай Радзівіл

1700-1721 гг. — Паўночная вайна. Любеч спалены шведамі.

21.08.1730 г. — пажар: згарэлі езуіцкі двор, кальвінскі збор, замак

1744 г. — Геранім Фларыян Радзівіл набывае Любеч, уключае ў Нясвіжскую ардынацыю Радзівілаў

1760 г. — смерць Гераніма Фларыяна Радзівіла; Любеч пераходзіць да яго брата Міхала Казімера Радзівіла Рыбанькі

1762 г. — смерць Міхала Казімера Радзівіла; Любеч пераходзіць да Караля Станіслава Радзівіла, “Пане Каханку”

1790 г. — смерць Караля Станіслава Радзівіла; Любеч пераходзіць да Дамініка Гераніма Радзівіла

1795 г. — трэці падзел Рэчы Паспалітай. Любеч адыходзіць да Расейскае імперыі

1812 г. — пажар

1813 г.  — смерць Дамініка Радзівіла, Любеч пераходзіць да Стэфаніі Радзівіл;

з 1832 г. — ва ўласнасці Льва Вітгенштэйна (праз шлюб з Стэфаніяй Радзівіл)

1835 г. — пажар

з 1836 г.  — у арэндзе А. Вольскага

1841 г. — будоўля драўлянай царквы

з 1842 г. — Любча ў складзе Менскай губерні

пач. 60-х гг. XIX ст. — будаўніцтва новага каменнага палацу

1854 г. — Любеч пераходзіць да Пятра й Марыі Вітгенштэйнаў

з 1858 г. — у арэндзе Наргілевіча (на 12 гадоў); рамонт замка

1863 г. — дзейнасць атраду Пуслоўскага

21. 05. 1865 г. — пажар (згарэлі 135 жылых будынкаў, шмат гандлёвых крамаў, гаспадарчых пабудоваў)

1890-я гг. — закладзены пладовы сад; будаўніцтва новага каменнага палацу; Эдуард Фальц Фейн набывае Любеч у Марыі Львоўны Гагенлоэ (Вітгенштэйн)

з 1897 г. — Любча – цэнтр воласці: 3239 жыхароў, 444 двары, жаночая царкоўна-прыхадская школа, аптэка, царква, сінагога, мясцовая прамысловасць, 70 крамаў, корчмы, штогадовы кірмаш

1904 г. — Лідзія Набокава (Пеккер) закладае замак у Віленскі Зямельны Банк

1910 г. — пабудова каменнае царквы ў псеўдарускім стылі

1914 г. — праз Любчу праходзіць лінія фронту Першай сусветнай вайны; жыхары эвакуяваныя ў цэнтральныя губерні Расійскай імперыі.

да 1939 г. — замкам уладарыць Дзмітрый Набокаў

02.1906 г. — узброенае сялянскае паўстанне

1915 г. — у выніку ваенных дзеянняў каменны палац атрымаў значныя пашкоджанні

1921 г. — паводле ўмоваў Рыжскага міру, Любча адыходзіць да Польшчы, становіцца цэнтрам гміны

1924 г. — будаўніцтва паравога млыну

1925 г. — будаўніцтва лесапільні

1932 г. — замак набываюць сёстры міласэрнасці (манаскі ордэн уршулянак)

з 1939 г. — войскі Чырвонай Арміі вызваляюць Любчу. Любча ў складзе БССР

з 15.02.1940 г. — Любча – раённы цэнтр

з 26.06.1941 г. — Любча пад нямецка-фашысцкай акупацыяй

09.08.1942 г. — расстрэл 6000 яўрэяў у Налібоках, Любчы і Карэлічах

1944 г. — сёстры міласэрнасці пакідаюць замак

08.07.1944 г. — вызваленне Любчы

з 1954 г. — Любча ў Гродзенскай вобласці

з 1956 г. — Любча ў Навагрудскім раёне

2003 г. — пачатак рэстаўрацыі Любчанскага замка Дабрачынным фондам “Любчанскі замак”