Мэты i задачы

Мэты і задачы фонду “Любчанскі замак” па аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны мястэчка Любча і папулярызацыі яе каштоўнасцяў.

Мэты фонда “Любчанскі замак”

  • Спрыяць кансервацыі, рэстаўрацыі і дастасаванню помніка архітэктуры XVI-XIX стст. — замка ў Любчы і палаца-паркавага ансамбля
  • Папулярызацыя гістарычных, архітэктурных,археалагічных і мастацкіх каштоўнасцяў Любчанскага замка й мястэчка Любча

Задачы:

  • спрыянне аднаўленню і захаванню Любчанскага замка
  • спрыянне стварэнню музэйнай экспазіцыі на замке
  • спрыянне адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны Любчанскага замка у мястэчка Любчы праз навукова-даследчую, выдавецкую і экскурсійную дзейнасць

Прадмет дзейнасці:

  • распрацоўка праектнай дакументацыі
  • правядзенне супрацьаварыйных, кансервацыйных і рэстаўрацыйных прац на замку і ў парку
  • далучэнне да пытання захавання і адраджэння замка і яго гісторыка-культурных каштоўнасцяў мясцовага насельніцтва
  • арганізацыя і правядзенне тэматычных, у тым ліку і музычных, фестываляў