Суботнік на Любчанскім замку 21-23 красавіка 2012

Суботнік на замку 21-24 красавіка

21.04.2012 г. кіраўніцтвам фонда пры падтрымцы ЗАТ “Тайфун” быў праведзены суботнік, прымеркаваны да дня аховы помнікаў і памятных мясцін. Прыняць ўдзел былі запрошаныя спецыялісты ў галіне рэстаўрацыі з ААТ “Цэнтр па рэгенерацыі культурных ландшафтаў і тэррыторый”, Філіял Праектрэстаўрацыі, Белрэстаўрацыі, прадпрыемства ААТ “CAPAROL» і іншых. Як заўжды, прыехалі прадстаўнікі маладзежных арганізацый БАСА і Фіяльта, якія засталіся яшчэ на тры выходныя дні. Агулам працавала 50 чалавек. Трэба дадаць, што напярэдадні мясцовыя ўлады правялі суботнік па добраўпарадкаванні тэррыторыі прылеглага да замка парку, працавала з ўлікам школьнікаў каля 100 чалавек. Пачаўся суботнік са звароту да прысутных дырэктара фонда Пячынскага І.А. і намесніка старшыні Навградскага райвыканкама Ермаковай А.Я.  Забела Раман, намеснік старшыні архітэктарскай групы фонда, распавёў аб праектных напрацоўках выканання рэстаўрацыйных працаў другога этапа.
Былі выкананыя наступныя працы:

1.Пад кіраўніцтвам прфесара Федарука А.Т. на месцах страчаных ў парку ліпаў падсаджана 110 саджанцаў, і такую ж колькасць маленькіх ліпаў пасадзілі ў “школку”, каб падраслі да будучай перасадкі. Нагляд за саджанцамі будуць выконваць вучні мясцовай школы.

2.Разбіралі непатрэбны будынак, адначасова нарыхтавалі і прывезлі на замак больш за 3 тысячы цаглін, якія будуць патрэбныя для аднаўлення абарончай сцяны.

3.Сартавалі і апілоўвалі дошкі пад абразныя.

4. Інтэлектуальная група начале з Байнак А.А. пракантралявала якасць выкананых працаў і будзе працягваць даследаванні замка з мэтай далейшай распрацоўкі дакументацыі.

Раман Забела расказвае аб праекце рэстаўрацыйных працаў

 

Нам. старшыні Навагрудскага райвыканкама А.Я. Ермакова і дырэктар Дабрачыннага фонду "Любчанскі замак" І. А. Пячынскі

Падсыпка абарончых валоў

Падсыпка абарончых валоў

 

Падрыхтоўка да пасадкі дрэваў

 

Выгрузка цэглы для аднаўлення абарончай сцяны