Як дабрацца

Не важна, падарожнічаеце Вы на машыне, аўтобусе, ровары ці спынам, Вы заўсёды знойдзеце зручны спосаб дабрацца да Любчы.

Калі Вы едзеце на машыне з Мінска, то на гэтай мапе для Вас абазначаны самы зручны маршрут, як у плане кіламетражу, так і ў плане зручнасці : дарогі паўсюль асфальтаваныя.

Вам трэба выехаць з Мінска на берасцейскую трасу (М1/Е30) і даехаць да павароту на Мір. Збочваем з трасы направа, адпаведна паказальніку і рушым на Мір. Праязджаем мястэчка наскрозь і рухаемся на Карэлічы. У Карэлічах едзем па колцы направа, праязджаем вакзал (злева), даязджаем да універмага (злева) і тут бачым паказальнік Шчорсы. Рушым у той бок. У саміх Шчорсах у цэнтры мястэчка паварот налева. Наступная вёска Лозкі і тут уважліва : галоўная дарога ідзе налева, а мы направа. Далей увесь час проста і праз пару вёсак Вы апынецеся ў Любчы.

Для тых, хто падарожнічае на роварах, але пры гэтым пад’язджае чыгункай, бліжэйшая буйчная чыгуначная станцыя — Баранавічы, таксама можаце разгледзець варыянт Столбцаў. Для экстрэмальных роварыстаў — дарогі Налібоцкай пушчы.

Аматарам спыну можна параіць той жа маршрут, што і аўтамабілістам.