Валанцерам

Летнікі ў Любчы!

Дабрачынны фонд “Любчанскі замак” запрашае ў валанцёрскія летнікі ў Любчы ў ліпені-жніўні 2012 г.!

Вы калі-небудзь бралі ўдзел у рэстаўрацыі сярэднявечных замкаў?

У Вас ёсць такая магчымасць!

Дабрачынны фонд “Любчанскі замак” ладзіць валанцёрскія летнікі ў ліпені-жніўні 2012.  Месца – г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

У Любчы знаходзіцца замак 15-16 ст., аднаўленне якога доўжыцца ўжо на працягу 9 гадоў сіламі валанцёраў.

Вы можаце зрабіць свой унёсак!

Што патрабуецца ад Вас:

  • любоў да Радзімы;
  • галава на плячах;
  • жаданне працаваць.
  • вельмі выдатна, калі Вы валодаеце якімі-кольвек будаўнічымі навыкамі: кладка цэглы, тынкоўка etc.

Што Вас чакае:

  • будаўнічыя працы па аднаўленні сцен і вежаў замка;
  • археалагічныя раскопкі на замчышчы;
  • камунікацыя з цікавымі людзьмі;
  • песні увечары і г.д.
  • Цудоўны настрой гарантуецца!!!

УВАГА! Дабрачынны фонд “Любчанскі замак” праводзіць папярэдні запіс на летнікі. Свае заявы дасылайце, калі ласка, на lz-2010@tut.by .Заява падаецца ў выгляде анкеты ў адвольнай форме, але, калі ласка, абавязкова паведаміце нам:

  • Ваш узрост
  • Меркаваны тэрмін удзелу ў летніку
  • Ваша матывацыя ўдзелу ў летніку
  • Ваш вопыт будаўнічай працы
  • Вашы зваротныя каардынаты: e-mail, тэлефон

Мы чакаем Вас!!!

P.S. Дарагія сябры! Калі Вы па якіх-небудзь прычынах не можаце патрапіць да нас на летнік, але маеце вялікае жаданне далучыцца да высакароднай справы, нагадваем Вам, што рэстаўрацыя — працэс незваротны, і патрэбу ў рабочых руках мы маем заўжды! Пачынаючы з красавіка (як пацяплее), амаль кожныя выходныя мы будзем рады бачыць Вас на Замку!