Вынiкi 2016

Справаздача дзейнасці фонда за 2016 г. адбылася 05.05.2017 г. у памяшканні Мастацкага
музея Рэспублікі Беларусь. Трэба адзначыць, што аўдыторыю ужо чатырнадцаты год запар нам
прадастаўляе кіраўнік музея, наш даўні сябра Пракапцоў Уладзімір Іванавіч. За гэта яму і яго
супрацоўнікам вялікі дзякуй за тое, што заўжды забяспечвалі нам утульную працу пасля
заканчэння свайго працоўнага часу. Разглядаліся пытанні финансавай і гаспадарчай дзейнасці,
выкананне плана прац. Апякунская рада і праўленне ўхвалілі дзейнасць фонда за 2016 г,
зацвердзілі справаздачу аб гаспадарчай дзейнасці, бухгалтарскі баланс і план працаў праўлення фонда на 2017 г.
Адзначалася, што ў справаздачны год, як і ў ранейшыя гады, фінансавую дапамогу фонду ў
памеры 80000 рублёў аказаў ААТ “Пріорбанк”, прадсядацелям праўлення якога з’яўляецца
Касцючэнка С.А. Яшчэ адно грашовае паступленне фонд атрымаў ад грамадзяніна расіі
Курыловіча Аляксандра Генадзьевіча ў памеры 250 рублёў, а ў жніўні ён перадаў для харчавання
валанцёраў поўную ўпакоўку (каробку) тушаніны. 67 адсоткаў атрыманых грошай фондам
пералічана за распрацоўку архітэктурнага праекта, аб гэтым падрабязней ніжэй.
Да ведама чытачоў КГ, за 14 гадоў нашай дзейнасці ахвяраванні ад прыватных асоб у год
не перавышалі 100-300 рублёў ці вогуле адсутнічалі. У тых умовах, што аднаўленне Любчанскага
замка дзяржавай не фінансуецца нам усім, асабліва бізнесмэнам, трэба задумацца над гэтым
пытаннем. Няўжо толькі моладзь, можа ахвяраваць свой час і працу?
Таксама сродкі былі выкарыстаны каб на дагаварной аснове спецыялізаваныя арганізацыі
выканалі інжынерныя, тапаграфічныя і іншыя даследаванні неабходныя для распрацоўкі
архітэктурнага і будаўнічага праектаў.
У 2016 годзе ў працах прынялі удзел 215 валанцераўі, якія цягам пяці летнікаў, некалькіх
суботнікаў, а таксама па выходных і святочных днях адпрацавалі 1653 чалавека-дзён. Падзяку
атрымалі моладзевае аб’яднанне БАСА (Беларуская ассацыяцыя студэнтаў архітэктараў),
студэнты БНТУ, БДТУ, БДУ, другі год дапамагае аднаўленню замка ўнук дырэктара фонда
Аляксей са сваім сябрам Ерахаўцовым Вадзімам. На харчаванне валанцераў патрачана каля 9000 рублёў.
Дзейнасць фонда была ўхвалена не гледзячы на тое, што амаль 30 адсодкаў аб’ёма працаў
згодна плана на 2016 год не былі выкананы. Прычынай таму было тое, што кіраўніцтву фонда
прыйшлося скарэктаваць працы і, амаль што чвэрць высілкаў накіраваць на нарыхтоўку цэглы
якая будзе патрэбна пры будаўніцтве трэцяй вежы. Можна было б і пачакаць, але мясцовы СПК
“Прынеманскі” так сама ў Любчы разбіраў старыя будынкі і нарыхтоўваў гэту цэглу. Таму мы
былі вымушаны канкураваць і нарыхтавалі, ачысцілі і перавезлі 124 тоны цэглы на замчышча. Для
параўнання, гэта 6 фур па 20.6 тон кожная, а трактарам брата Івана Антонавіча Генадзія па 5 тон
зроблена 24 рэйса, адлегласць на круг амаль 2 км. Мы ацанілі і паставілі на ўлік нарыхтаваную
цэглу ў памеры 12 680 рублёў.
Значнае мейсца ў ходзе справаздачы было адведзена арганізацыі работ па распрацоўцы
архітэктурнага праекта ў комплексе на ўвесь замак, які будзе ўнесены на разгляд Міністэрства
культуры да канца траўня сяго года. Калі праект будзе ўзгоднены яго разгледзіць
пазаведамственная экспертыза, і пасля мы будзем мець права на распрацоўку будаўнічага праекта.
Будаўнічы праект, з-за абмежаванасці фінансавання, будзе распрацоўвацца па этапах. Два этапы
ужо зроблены, трэці,- гэта трэцяя і чацьвертая вежы і абарончыя збудаванні ад гэтых вежаў. На
дагаварных умовах праект выконвае ПВУП “Праектыў”, дырэктар Зайцаў А.М. І.А. Пячынскі
адзначыў, што за якасць распрацоўкі праекта ён не турбуецца, бо працы ўзначальвае (у якасці
галоўнага архітэктара праекта) Трацэўскі Уладзімір Васільявіч, доктар гісторыі архітэктуры,
прафесар. Так сама і таму, што працы вядуцца з кансультацыйнай дапамогай спецыялістаў ААТ
“Белрэстаўрацыя” якія распрацавалі ў 2013 годзе канцэпцыю аднаўлення (рэстаўрацыі)
Любчанскага замка і зарас турбуюцца за яго далейшы лес, турбуюцца за валанцерскі рух у
Любчы,- гэта Карпук А.М., Сіняўскі У.П., Байнак А. У, Адамовіч С.П. У сэнсе пераемнасці нам
вельмі пашанцавала.
Адзначалася што валанцерамі ў справаздачны год выканана працаў якія згодна сметы ацэнены
на 76707,42 рублёў, што дабрачынную дапамогу мясам і картофляй аказаў мясцовы СПК
“Прынеманскі” у памеры 649,75 рублёў. Любчанскі замак двойчы наведваў наш зямляк, міністр
лясной гаспадаркі Амельяновіч М.М. Па выніках наведвання Навградскі лесгас дапамог
піламатэр’яламі ў памеры 2141,45 рублёў. Распілоўкай леса даўжынёй большай за 7 метраў нам
дапамаглі, на лентачнай пілараме, і ўжо не першы год, прадпрымальнікі браты Пісарукі Пятро і
Сяргей, прадпрыемства якіх СТП “Групп” знаходіцца ў Гарадедзечна што пад Наваградкам.
Была выказана падзяка кіраўніцтву НАН Рэспублікі Беларусь што паспрыялі правесці
археалагічныя даследаванні па пошуку мейсца знаходжання чацьвертай вежы. Тут трэба ўзгадаць і
дырэктара Інсцітута гісторыі пры НАН РБ Даніловіча В.В., яго намесніка па навуковай працы
Лакизу Вадзіма Леанідавіча і непасрэднага выканаўца даследаванняў кандыдата гістарычных
навук, археолага Мяцельскага А.А.
Так сама мы удзячны за удзел ў справаздачы:
-прадстаўнікам Навградскага раённага выканкама Шабановіч М.К. , Жышко Н.М. за яе
грунтоўнае выступленне ў падтрымку валанцерскага руху на Любчанскім замку;
-валанцерам БНТУ, БДТУ а так сама валанцёрам якія працавалі і падтрымліваюць дзейнасць
фонду з пачатку яго існавання, з 2003 года. Гэта Забела Раман, Лапаціна Кацярына, Хотамцаў
Глеб, Марчук Яна, Вадап’янава Аляксандра Ямельянавна і іншым.
Статыстыка фонду за 14 гадоў сведчыць, што агулам на замку папрацавалі 2400
валанцераў, а колькасць праца-дзён склала 17879. Кіраўніцтва фонду мае цьверды намер
пазначыць імёны ўсіх валанцёраў на спецыяльных плітах у нішах абарончай сцяны каб ведалі
чыімі намаганнямі адраджаўся Любчанскі замак.
Больш падрабязна з удзельнікамі летнікаў і працамі можна пазнаёміцца на фотаздымках
Пячынскі І.А.

uGvDjk9u8sc TQLSSHP5B8MsaotXMCnXCE

h9nF30vBfX8 gYaOhAYC9aY