Справаздача фонду за 2019 г.

Звесткі аб дзейнасці Дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» па матэрыялах гадавой справаздачы і бухгалтарскага баланса за 2019 год зацверджаных Кіраўніцтвам і Апякунскай радай фонду, а дакладней:

1 Колькасць заснавальнікаў фонду 1

20192003-19
2 Кошт маёмасці (чыстыя актывы)
складаюць, тыс.руб
256,22005,4*
У тым ліку: маёмасць, сродкі  перададзеная
заснавальнікам (дабрачынна на
пастаяннай аснове выконвае абавязкі
дырэктара
фонда, для дзейнасці фонда прадаставіў
офіс
і аўтатранспарт)
3,3**21,2
грашовыя паступленні 128,3657,3
дабрачынная нефінансавая дапамога 6,192,3
выкананыя працы валанцерамі на
суму
122,01251,5
3 Расходы (фондам засвоена) 210,9*1960,0*
4 Астатак  грашовых сродкаў на
рахунку
45,2
5 Выдаткі на аплату працы бухгалтара
склалі 
473,00 руб
6 Унітарныя прадпрыемствы,
гаспадарчыя таварыствы не ствараліся
і ўдзелу ў дзейнасці такіх юрыдычных
асобаў фонд не прымаў.
7 Паступленні ад праведзеных
мерапрыемстваў  
0
8 Прыбыткі ад прадпрымальніцкай
дзейнасці 
0

*Сума з улікам астатка грашовых сродкаў на рахунку і сумы амартызацыйнага фонду.

**Сума ўваходзіць ў склад сум дабрачыннай нефінансавай дапамога.

Справаздача зацверджаная на сумесным сходзе Апякунскай рады і Кіраўніцтва фонду 15.05.2020 г

Дырэктар                                       І.А.  Пячынскі.

ДАВЕДКА.

Справаздача дзейнасці фонду за 2019 г. праведзена з 01.05. па 15.05.2020 апытаннем чальцаў Апякунскай рады і праўлення фонду з дасылам дакументаў у электронным выглядзе.

            Апякунская рада і праўленне ўхвалілі дзейнасць фонду за 2019 год, зацвердзілі справаздачу аб гаспадарчай дзейнасці, бухгалтарскі баланс і план працаў праўлення на 2020 год, разгледзелі іншыя пытанні што тычацца дзейнасці фонду.

Праведзеныя ў ліпені-жніўні чатыры валанцерскіх летнікі, ў якіх разам з любчанцамі прынялі ўдзел 108 выланцёраў, якія добрасумленна адпрацавалі 1256 чалавека-дзён.

У верасні працы працягнула спецыялізаваная арганізацыя, якая ўсталявала 37 паляў на глыбіню 5.5 метра для замацавання замацавання (з боку р. Нёман) абарончага схілу. Па гэтых палях будзе зроблены падмурак, на якім пабудуецца драўляны абарончы замёт (паркан).

 У ліпені па выхадных днях разам са студэнтамі Беларускага Дзяржаўнага Тэхналагічнага Універсітэта  Кручык В.і, Ковган Ю.У, Казакевіч З.А, Васенкоў З.І, любчанамі Пячынскім Г.А, Пранько М.Ф., Новік І.М, Ціхановіч С.П, Пячынскім І.А даклалі палову і завяршылі арку склепа Паўночнай вежы.

Былі працягнутыя  працы па:

— ўмацаванню 17-і пагонных метраў падпорнай сцяны ад р. Нёман.

— нарыхтавана і прывезена на замак 11 000 цаглінаў са старых будынкаў, праведзеныя  лабараторныя іспыты паказалі, што гэтая цэгла мае не горшыя якасці ў параўнанні  з сучаснай;

— умацаваны падмурка паўднева-заходняй абарончай сцяны, заліты бетонам з арматурнай сеткай

— працягвалася ачыстка валоў ад пнёў, кустоўя і пустазелля;

— з выкарыстаннем бятонамяшалкі валанцерамі выраблена 12.8 куб.м рошчыны для цаглянай кладкі і 12 куб.м.  бятона пад заліўку;

— прывезена больш за 40 куб.м. бута і 360 куб.м. пяску для планавання тэррыторыі замчышча;

— на паўтара метра падняліся сцены Паўднёвай вежы

— завяршэнні каміна ў Брамнай вежы;

— завяршэнні двух з пяці падваконнікаў у памяшканнях склепа палаца;

— распрацоўцы будаўнічага праекта першай чаргі, ў якую ўваходзяць аднаўленне трэцяй Паўднёвай вежы, абарончай сцяны ад яе да Брамнай вежы і ўстаўкі лесвічнага блоку паміж Брамнай вежай і флігелем. Будаўнічы прект быў разгледжаны і ўхвалены навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У верасні зроблена ў якасці эксперыменту адна з 16 ферм будучага купала Паўночнай вежы. Эксперымент прайшоў удала. Гледзячы на зробленую ферму, астатнія 15 штук могуць зрабіць, пад наглядам, і валанцеры.

Акрамя ўзгаданага, выканана шмат іншых прац, якія немагчыма зрабіць з выкарыстаннем тэхнікі. Таму працы, якія выкананы валанцерамі ацэнены за 2019 год у памеры 122 тыс.рублёў. Статыстыка фонду сведчыць, што за 17 гадоў на замку працавалі 2815 валанцераў, імі адпрацавана 21951 чалавека- дзён.

                                                                                          Пячынскі І.А.

Першы летниiк
Другi летнiк
Трэцi летник
Чацвёрты летник
Пяты летнiк
Справаздача

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *