Справаздача за 2020г.

Зых. 786 ад 31.03.2021.

                                                                           Галоўнаму рэдактару

                                                                           Краязнаўчай газеты

                                                                           Гілепу У.А.   

У адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.06. 2005 г. № 302 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці фондаў», Пастановы Міністэрства юстыцыі ад 03.08.2005 г. № 43 «Аб парадку апублікавання і саставе звестак, што падлягаюць адлюстраванню ў справаздачы па выкарыстанні фондам сваёй маёмасці » ПРОСІМ:

ў якасці дабрачыннай дапамогі апублікаваць звесткі аб дзейнасці Дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» па матэрыялах гадавой справаздачы і бухгалтарскага баланса за 2020 год зацверджаных Кіраўніцтвам і Апякунскай радай фонду, а дакладней:

1 Колькасць заснавальнікаў фонду 1 чал. за 2020г. тыс.руб. за 2003г. тыс.руб.
2 Кошт маёмасці (чыстыя актывы) складаюць.
У тым ліку:
73.6* 2079,0*
маёмасць, сродкі перададзеная заснавальнікам, (дабрачынна на пастаяннай аснове выконвае абавязкі дырэктара фонда, для дзейнасці фонда прадаставіў офіс і аўтатранспарт) 0.3** 21.5**
грашовыя паступленні 24.9 682.2
дабрачынная не фінансавая дапамога 0.3 92.6
выкананыя працы валанцерамі на суму 48.3 1299.8
3 Расходы (фондам засвоена) 113.68 2073.8
4 Астатак грашовых сродкаў на рахунку 5.17
5 Выдать на аплату працы бухгалтара склалі 473,00 рублі. Папячыцельскім саветам і праўленнем фонда, Пратакол № 19 ад 15.05.2020 узгоднен, у памеры 1000 рублёў, заробак дырэктара, які ў штатным раскладзе фонда адзіны. У мэтах эканоміі дырэктар пакінуў свой заробак у памеры ноль рублёў. З ліпеня па снежань магчымы заробак і выдаткі на яго атрыманне, ў памеры больш за 8000 рублёў, выкарыстаны на патрэбы аднаўлення Замка.
6 Унітарныя прадпрыемствы, гаспадарчыя таварыствы не ствараліся і ўдзелу ў дзейнасці такіх юрыдычных асобаў фонд не прымаў.
7 Паступленні ад праведзеных мерапрыемстваў 0 0
8 Прыбыткі ад прадпрымальніцкай дзейнасці 0 0

* Сума з улікам астатка грашовых сродкаў на рахунку і сумы амартызацыйнага фонду.
** Сума ўваходзіць ў склад сум дабрачыннай не фінансавай дапамогі.
Справаздача зацверджана на сумесным сходзе Апякунскай рады і Кіраўніцтва фонду 31.03.2021.

Даведка

Справаздача дзейнасці фонду за 2020 г. праведзена з 01.03. па 31.03.2021 апытаннем чальцаў апякунскай рады і праўлення фонду з дасылам дакументаў ў электронным выглядзе.

     Апякунская рада і праўленне ўхвалілі дзейнасць фонду за 2020 год, зацвердзілі справаздачу аб гаспадарчай дзейнасці, бухгалтарскі баланс і план працаў праўлення на 2021 год, разгледзелі іншыя пытанні што тычацца дзейнасці фонду.

Адзначалася асноўнае,што зроблена ў 2020 годзе.

Праведзена ў ліпені-жніўні тры валанцерскіх летніка, ў якіх разам з Любчанамі прыняло ўдзел 72 выланцёраў. Імі пад час летнікаў добрасумленна адпрацавана 614 чалавека-дзён.

Былі падоўжаны працы:

-на Паўночнай (Дазорнай) вежы разабраны часовыя бэлькі і падлога перакрыцця першага ўзроўню. На іх мейсцы ўсталяваны бэлькі і чарнавая падлога 29.2 кв.м. на пастаянна. Шмат часу страчана на разборку рыштавання якое было выкарыстана пры ўзвядзенню арачнага скляпення падвальнага памяшкання вежы. Пераўсталявана і умацавана хамутовае трубчатае рыштаванне выкол вежы, каб на далей яго можна было выкарыстоўваць для ўзвядзення вежы на поўную вышыню.

Хаця сама вежа пабудавана на адну трэць, аднак намі выканана купальнае завяршэнне вежы. Гэта праца зроблена наўмысна дзеля таго каб падштурхнуць нас, магчыма і спонсараў для больш актыўнага ўдзелу ў працах і фінансаванні аднаўлення замка. Трэба адзначыць, што менавіта гэтую працу мы не маглі даверыць нікому, таму як допускі зборкі не павінны перавышаць 5 міліметраў. Тут мы павінны былі і выкарысталі вопыт зборкі купала Заходняй (Брамнай) вежы, тады не было дапушчана памылак і купал быў усталяваны за 3 гадзіны без папярэдніх прымерак.

Выкананы падмуркі фахверкавай прыбудовы Паўночнай (Дазорнай) вежы. Аб’ем земляных прац у ручную склаў 15 куб.м, аб’ём бятонавання  27.7 куб.м., з іх 17 куб.м бятона выраблена у ручную, выкарыстана бута 10.7 куб.м.;

— па ўмацаванню 13 пагонных метраў падпорнай сцяны ад р. Нёман. Пры гэтым выканана земляных працаў у ручную 9.7 куб.м, заліта бятонам 23.8 куб.м.,  прывезена і уложана 6.2 куб.м. каменя (бута), выканана і заліта бятонам арматурная сетка 300 х 300 мм., дыяметрам арматуры 12 мм., плошчай 30 кв.м дзеля ўмацавання верняй часткі падпорнай сцяны. Усяго з 2018 года адрамантавана 60 пагонных метраў, гэта 60 адсодкаў ад яе агульнай дазжыні;

-на Заходняй (Брамнай) вежы на другім узроўні зроблена чыставая атынкоўка ваконных праемаў, выраблены з дуба падваконнікі, падрыхтвана для афарбавання скляпенне. На чацьвертым узроўні (зроблена) усталявана дзьвухстворчатае, з дуба і двайным асцякленнем вакно.     

-па планіроўцы тэррыторыі замчышча, размеркавана каля Паўночнай (Дазорнай) і прылеглага абарончага схілу 60 куб.м пяску і зямлі, дадаткова прывезена 20 куб.м. пяску для далейшай падсыпкі. Шмат працы зроблена па ачысцы абарончых валоў ад кустоўя і іх абкашванню;

-прадаўжаюцца працы па распрацоўцы будаўнічага праекта другой чаргі ў якую уваходзяць абарончыя сцены (заметы) паміж Паўднёвай- Усходняй і Паўднёвай вежамі (ужо распрацаваны). Засталося распрацаваць непасрэдна саму вежу.

Акрамя ўзгаданага, выканана шмат іншых прац, якія немагчыма зрабіць з выкарыстаннем тэхнікі. Працы, якія выкананы валанцерамі ацэнены за 2020 год у памеры больш за 48 тысяч рублёў. Статыстыка фонду сведчыць, што за 18 гадоў на замку працавалі 2887 валанцераў, імі адпрацавана 22565 чалавека дзень.

Вялікі дзякуй нашаму асноўнаму спонсару Прыёрбанк  ААТ.

                                                                                  Пячынскі І.А.

Черновой пол 1-го уровня
Черновой пол 1-го уровня
Черновой пол 1-го уровня

— изготовление ферм и сборка купола третьей Северной (Дозорной) башни. Почему мы решили изготовить купольное завершение  восстановленной только на 30%  Северной (Дозорной) башни. Исходили из того, что выполненный купол будет стимулировать нас к активизации работ, будет свидетельствовать о неотвратимости восстановления этой 3-й башни как и реализации проекта в целом. Купол будет хорошим аргументом для привлечения спонсоров (активизации бизнеса к социальному партнерству).

Першая з 16-ці ферм купала
The gallery was not found!

-бетонирование фундамента фахверковой пристройки входа в Северную (Дозорную) башню. Объем изготовленного с использованием бетономешалки бетона с бутом  — 28 куб. метров. Замес 0.2 куб.м. бетона волонтерами выполнялся за 10-12 минут.

-ремонт подпорной стены, которая в своей верней части в начале 19 века  была выполнена в форме усеченной пирамиды (верхняя её часть шириной 0.8 метра). В соответствии с проектом ремонта ширина верхней части расширяется до 2.5 м. При этом  верхняя часть  выполняется армированной плитой толщиной 0.25 м. указанной ширины.  После восстановления откоса склона оборонительного вала и установки ограждения  по данной стене будет прогулочный маршрут шириной 0.9 м.  Такое решение исключает попадание дождевых вод, которые разрушали стену. Отремонтировано 13 погонных метров , объем бетонирования  с бутом – 17 куб.м.  Всего уже отремонтировано 60 погонных метров (65%) подпорной стены.

-в ходе выполнения фундамента пристройки к башне, ремонта подпорной стены и планировки склона оборонительного вала со стороны р. Неман вручную выкопано (перемещено) — 32 куб.м. земли;

-в стадии разработки строительный проект Южной (Деревянной) башни, проект разрабатывает ООО «Моноракурс». В результате мы будем иметь все строительные проекты доминаты замка (строений 16-17 века).

Проблема,- требует завершения разработка 3D модели, этот вопрос к студентам архитекторам БНТУ и БАСА.   

Команда Хартанович В.В.
Перцы летнiк
Другi летник
Трэцi летник
Чацверты летнiк
Байкеры
Асноуны вынiк за 2020

Ссылки на видео:

  1. Аднаўленне купала брамнай вежы

2. Восем дзён лета

3. Дело принципа

4. Замак Кішак і Радзівілаў (м. Любча, Гродзенская вобласць) АРХІТЭКТУРА БЕЛАРУСІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *